НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ РАДЗIМIЧЫ
CЯМЕЙНЫ АНСАМБЛЬ ЛIПСКIХ
ФОТА
МУЗЫКА
ВIДЭА
МАЛЮНКI НАТАЛЛI ЛIПСКАЙ
НАВIНЫ
КАНТАКТЫ
НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ «РАДЗIМIЧЫ»

Народны ансамбль "РАДЗIМIЧЫ" сваю творчую бiяграфiю адлiчвае з 1979 года. Назву калектыу бярэ ад старажытнага племенi радзiмiчы, якое насяляла рэгiены Беларусi.

Стваральнiкам i нязменным кiраунiком калектывy з'яуляецца Уладзiмiр Лiпскi.

У складзе народнага ансамбля 30 чалавек: таленавiтая моладзь ад 17 да 30 гадоу. Артысты спяваюць, танцуюць, iграюць на самых розных традыцыйных i нетрадыцыйных народных музычных iнструментах: баян, гармонiк, цымбалы, скрыпка, флейта, пан- флейта, дуда, дудка, ражок, жалейка, саломка, балалайка, домра, клавiшы, ксiлафон, барабан, бубен i iнш.У складзе ансамбля таксама есць дзiцячая вакальная група ва узросце ад 7 да 12 гадоу.

У 1985 годзе калектыву прысвоена ганаровае званне " народны".
Народны ансамбль "РАДЗIМIЧЫ" - лаурэат i дыпламант Рэспублiканскiх i Мiжнародных конкурсау i фестываляу. У рэпертуары ансамбля не толькi беларускiя песнi i музыка, але i творы( народныя, класiчныя, папулярныя) розных краiн свету. Праграма выступленняу ансамбля зауседы цiкавая, яскравая i самабытная. Ансамбль "РАДЗIМIЧЫ" не праследуе этнаграфiчнай паслядоунасцi. Яго iнтэрпрэтацыя фальклора зауседы пранiзана пачуццем сучаснасцi, сувяззю часоу i пакаленняу. Iмкненне ансамбля заключаецца у пошуку уласнага стылю чытання народных песень. Пры гэтым яны беражлiва захоуваюць галоуную якасць традыцыi- сутнасць беларускай песнi, яе духоуную чысцiню, глыбiню i шчырасць.
Мабiльная i прадуктыуная праца ансамбля адзначаецца наватарскiмi пошукамi: традыцыйныя вытокi народнай культуры аб'ядноуваюцца з выканаучай спецыфiкай эстрадных жанрау. Пры гэтым захоуваюцца мастацкая цэласнасць, нацыянальная самабытнасць, узмацняюцца займальная непасрэднасць i сучасны дух выступленняу. У канцэртнай праграме ансамбля гучаць як лiрычныя, так i жартоуныя народныя песнi, якiя раскрываюць сутнасць беларускага менталiтэту. Творы, якiя выконваюцца на разнастайных музычных iнструментах, здзiуляюць сваей кантрастнасцю i незвычайным каларытам.

Ансамбль "РАДЗIМIЧЫ" многа выступае. Складана назваць той куток Беларусi, дзе б не гучалi меладычныя i шчырыя песнi калектывy. Пра "РАДЗIМIЧЫ" пiшуць у розных айчынных i замежных выданнях, запiсваюць перадачы на радые i тэлебачаннi… Ансамбль шмат гастралюе па краiне i за мяжой. З вялiкiм поспехам прайшлi канцэрты калектывy у Расii, Лiтве, Эстонii, Узбекiстане, Грузii, Украiне, Малдове, Польшчы, Германii, Славакii, Чэхii, Балгарыi, Канадзе, Iталii. З 2002 па 2004 г.г. ансамбль "РАДЗIМIЧЫ" шэсць разоу пабывау у Паудневай Карэi, дзе тройчы стау дыпламантам Мiжнародных фестываляу i двойчы пераможцай Мiжнародных конкурсау выканауцау на нацыянальных музычных iнструментах. Ансамбль беражлiва захоувае у сваiм музеi узнагароды i прызы як сведчанне аб дасягненнях у галiне культуры.
 

У 2006 годзе прайшоу вялiкi гастрольны тур ансамбля па запрашэнню канцэртнай асацыяцыi "MIN-ON" у лепшых канцэртных залах 16-цi гарадоу Японii.

Статут народнага ансамбля "РАДЗIМIЧЫ" гаворыць:

  • "РАДЗIМIЧЫ" - гэта група артыстау- аднадумцау, якiх аб'ядноувае адна iдэя: несцi людзям культуру i мастацтва у вышэйшым разуменнi гэтых значэнняу
  • Артысты ансамбля павiнны прадстауляць беларускую нацыянальную культуру у краiне i за мяжой прафесiйна,дастойна, з гонарам за ускладзеную мiсiю
  • Званне " артыст" народнага ансамбля "РАДЗIМIЧЫ" абавязвае зауседы мець выдатны знешнi выгляд як на сцэне, так i у паусядзенным жыццi
  • Адносiны памiж удзельнiкамi калектыву павiнны быць добразычлiвымi, цеплымi i сяброускiмi. Паважлiвыя i ветлiвыя адносiны да людзей, якiя працуюць з калектывам,- нязменнае правiла для усiх удзельнiкау

Вышэйназванае з'яуляецца асноунай умовай прымання удзелу у калектыве, дзе кожны адчувае сябе раунапрауным членам вялiкай i дружнай сям'i "РАДЗIМIЧЫ", ядром якой з'яуляецца сямейны ансамбль Лiпскiх.
 



НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ РАДЗIМIЧЫ СЯМЕЙНЫ АНСАМБЛЬ ЛIПСКIХ НАВIНЫ ФОТА МУЗЫКА КАНТАКТЫ
 
.........