CЯМЕЙНЫ АНСАМБЛЬ ЛIПСКIХ
Стваральнiкам i нязменным кiраунiком калектыву з'яуляецца Уладзiмiр Лiпскi, ураджэнец в. Рудня Лельчыцкага раена Гомельскай вобласцi( адно са старажытных месцау пасялення радзiмiчау). У. Лiпскi нарадзiуся у простай мнагадзетнай сям'i Дзмiтрыя i Сафii Лiпскiх, якiя былi першымi, хто прывiвау любоу да народнай песнi( мацi была лепшай спявачкай у наваколлi). З маленства Уладзiмiр марыу навучыцца iграць на гармонiку.I, дзякуючы упартасцi i працавiтасцi, ен самастойна асвоiу музычны iнструмент у кароткiх прамежках памiж хатнiмi турботамi i працай па гаспадарцы. У хуткiм часе на танц- пляцоуцы моладзь была рада з'яуленню першага i адзiнага 6- гадовага гарманiста у весцы.
Становячыся дарослым Уладзiмiр усе больш усведамляу, што без музыкi яго жыцце згубiла б сэнс. Ен паступае у Гомельскае музычнае вучылiшча i паспяхова заканчвае яго 1973 годзе па спецыяльнасцi "харавое дырыжыраванне". З 1974 па 1976 г.г. служыу у радах Узброенных сiл( механiк- вадзiцель танка).
У 1976 годзе Уладзiмiр паступiу у Мiнскi унiверсiтэт культуры на факультэт "культурна- асветнiцкая праца", якi скончыу у 1980 годзе па спецыяльнасцi "кiраунiк самадзейнага акадэмiчнага харавога калектыву". У час вучобы на апошнiм курсе стварыу свой творчы калектыу- хор у складзе 50 чалавек у Палацы культуры Мiнскага аутамабiльнага завода. Уладзiмiр быу першым выпускнiком, хто блiскуча абаранiу сваю дыпломную работу з уласным калектывам, якi складауся выключна з працаунiкоу прадпрыемства.
У гады вучобы У. Лiпскi пачау захапляцца народнымi песнямi розных рэгiенау Беларусi, Украiны i Расii. Ен робiць уласныя апрацоукi народных песень, якiя становяцца асновай рэпертуару калектыва i дазваляюць актыуна займацца канцэртнай дзейнасцю.
У 1985 годзе калектыву прысвоена ганаровае званне "народны".
Уладзiмiр Лiпскi узнагароджаны шматлiкiмi граматамi за вялiкi уклад у развiцце беларускай народнай творчасцi.
У цяперашнi час сямейны ансамбль Лiпскiх складаецца з чатырох чалавек: Уладзiмiр, яго жонка Франчэска, дочкi- Таццяна i Наталля.
Франчэска скончыла Мiнскае вучылiшча мастацтвау па спецыяльнасцi "харавое дырыжыраванне".З'яуляючыся дапаможцай i "правай рукой" кiраунiка, яна працуе з калектывам з 1981 года. Паспяхова сумяшчае абавязкi адмiнiстратара ансамбля, рэжысера- пастаноушчыка i вядучай усiх канцэртных праграм, салiсткi ансамбля, а таксама мастака- мадэльера сцэнiчных касцюмау, стылiста i касцюмера.
Старэйшая дачка Таццяна скончыла Рэспублiканскую школу- каледж мастацтвау iмя I. О. Ахрэмчыка у 2000 г. па спецыяльнасцi "харавое дырыжыраванне" i Беларускi дзяржауны унiверсiтэт культуры i мастацтвау у 2006 г. па спецыяльнасцi "харавая музыка акадэмiчная" (факультэт "народная творчасць"). З 2000 г. з'яуляецца салiсткай, музычным кiраунiком, хармайстрам, аранжыроушчыкам, пастаноушчыкам некаторых харэаграфiчных кампазiцый народнага ансамбля "РАДЗIМIЧЫ".
Таццяна захапляецца вывучэннем i выкананнем песень на мовах розных народау свету, робячы свае аранжыроукi. Яе сольны рэпертуар уключае у сябе песнi на беларускай, рускай, украiнскай, малдаускай, эстонскай, узбекскай, грэчаскай, англiйскай, а таксама на кiтайскай, арабскай, iндыйскай, японскай, фiлiпiнскай i карэйскай мовах.
У гэтай сувязi у 2002 г. яна выконвала галоуную ролю у мюзiкле "Беласнежка i сем гномау" на карэйскай мове( Паудневая Карэя, г. Сеул). Таццяна з'яуляецца фiналiсткай Рэспублiканскага конкурсу маладых выканауцау "Фэст-2005".
Малодшая дачка Наталля далучылася да калектыву у 2001 годзе як самая юная салiстка ансамбля. У яе рэпертуары есць народныя, эстрадныя, аутарскiя песнi, а таксама песнi на англiйскай, японскай i карэйскай мовах. На працягу чатырох гадоу Наташа вывучала музыку, але затым выявiуся новы талент, якi абумовiу яе далейшыя планы: у 2005 г. яна паступiла у Рэспублiканскую гiмназiю- каледж мастацтвау iмя I. О. Ахрэмчыка на аддзяленне выяуленчага мастацтва. Неадначасова прымаючы удзел у мiжнародных фестывалях, конкурсах i гастрольных турах у саставе ансамбля, Наташа выдатна сумяшчае усе вiды творчасцi. Яна таксама з'яуляецца фiналiсткай Рэспублiканскага дзiцячага конкурсу "Песня для Еурабачання- 2005" i "Песня для Еурабачання- 2006".
Сямейны ансамбль Лiпскiх зауседы выклiкае iнтарэс гледачоу, як у краiне, так i за яе межамi, з'яуляючыся упрыгожваннем любога свята цi канцэртнай праграмы. З 2004 па 2006 г.г. выйшлi два сольных альбомы, запiсаных сямейным ансамблем Лiпскiх, як вынiк iх сумеснай творчай дзейнасцi.
